Праект "У свет вялікай культуры" прайшоў у Мінску

4 апреля 2016

Абмен культурным вопытам і інтэрнацыянальнае сяброўства. Праект «У свет вялікай культуры» прайшоў у сталіцы. Прадстаўнікі Венесуэлы, Эквадора, Азербайджана, Ірака і іншых краін прэзентавалі свае дзяржавы, дэманстравалі творчыя нумары і ладзілі майстар-класы. Падчас мерапрыемства таксама прайшла дэгустацыя нацыянальных страў і вялікая канцэртная праграма. Гасцямі свята сталі прадстаўнікі дыпламатычных ведамстваў краін-удзельнікаў.

Такія мерапрыемствы ладзіліся ў розных раёнах сталіцы. Арганізатарам міжкультурнага праекта выступіў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.