Праект рэканструкцыі сталічнага кінатэатра "Перамога" прадэманструюць гэтай восенню

21 мая 2019

Праект  рэканструкцыі сталічнага кінатэатра "Перамога"  прадэманструюць гэтай восенню, а ў снежні пачнуць будаўнічыя работы. Пра гэта сёння паведаміў начальнік тэхнічнага аддзела  прадпрыемства "Мінская спадчына" Сяргей Абрамаў. Рэстаўрацыя кінатэатра, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю ў стылі сталінскага ампіру, будзе доўжыцца два гады. Тэхнічных складанасцей па яго аднаўленні спецыялісты не бачаць.

Зараз у Мінску вядзецца рэканструкцыя васьмі гарадскіх аб'ектаў. Гэта і музычны каледж на плошчы Свабоды, і былы корпус першага хлебазавода, на месцы якога праз тры гады з'явіцца буйны шматфункцыянальны комплекс.