Праект "Песні малой радзімы" едзе ў Нясвіж

22 ноября 2018

Творчая група Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё сёння адправілася ў музычную экспедыцыю. І першай канцэртнай пляцоўкай, якая прыме новы праект "Песні малой радзімы", стане Дом культуры Нясвіжа. На сцэне выступяць як сольныя выканаўцы, так і калектывы. На працягу двух дзён будзе весціся запіс канцэрта. Гэта магчыма дзякуючы перасоўнай гуказапісвальнай станцыі "Купава". Наступным пунктам на маршруце творчай групы Беларускага радыё стане, хутчэй за ўсё, Гродзенская вобласць.

"Песні малой радзімы" будуць гучаць у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё кожную апошнюю пятніцу месяца ў 21:05. Плануецца, што ў наступным годзе самыя цікавыя выканаўцы і калектывы выступяць у сталіцы на гала-канцэрце.