Праэкт "Мы зрабілі гэта разам". Крыж і рака Еўфрасінні Полацкай

7 октября 2015

Духоўная святыня Беларусі - Крыж Еўфрасінні Полацкай. Тварэнне ювеліра Лазара Бокшы з 12 стагоддзя захоўваў нашы землі. Бясследна знік у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. З тых часоў арыгінала старажытнага помніка ніхто не бачыў. У 90-ых, з часу адраджэння рэлігійнага жыцця, было вырашана адрадзіць і нацыянальную рэліквію. Тварэнне Бокшы ўзяўся паўтарыць брэсцкі ювелір Мікалай Кузьміч, які праз некалькі гадоў узнавіў і раку - каўчэг для захоўвання мошчаў Еўфрасінні. Сёння адноўленыя святыні захоўваюцца ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. Штогод ім пакланяюцца тысячы вернікаў з дзясяткаў краін. Гісторыя адраджэння сакральных святынь - у рубрыцы "Панарамы" "Мы зрабілі гэта разам".

На аднаўленне нацыянальнай духоўнай святыні пайшоў адзін злітак золата вагой 800 грамаў. Работа над новай версіяй Крыжа Еўфрасінні пачалася ў 1992-м. Шматвекавы каштоўны рарытэт ніхто не бачыў. Год спатрэбіўся толькі на даследаванне помнікаў ювелірнага мастацтва 12 стагоддзя ў музеях Расіі, Украіны, Грузіі. У Беларусі рарытэтаў, выкананых у тэхніцы старажытнавізантыйскай эмалі, не існуе. У архівах Санкт-Пецярбурга захаваліся негатывы крыжа ва ўсіх ракурсах, зробленыя ў 19-м стагоддзі. Дзякуючы ім і ўдалося разгледзець крыж у дэталях, вызначыць памеры і пачаць работу. Пяць гадоў з дня ў дзень брэсцкі майстар Мікалай Кузьміч займаўся стварэннем копіі старажытнага Крыжа Еўфрасінні Полацкай.

Аснова крыжа - кіпарысавае дрэва. Яго прывезлі з горнага манастыра ў Іерусаліме. Асвяцілі на Труне Гасподняй і на першым месцы пахавання Еўфрасінні. Крыж уяўляе сабой каўчэг, дзе знаходзяцца часціцы святых мошчаў, частку крыжа, на якім быў распяты Ісус, а таксама кроплі крыві Збавіцеля. Упрыгожаны каштоўнымі камянямі. Усё дакладна паўтарае крыж 12-га стагоддзя.

З тэхнікай эмалі беларускі ювелір быў знаёмы, а вось у візантыйскай тэхніцы ніколі не працаваў. Паралельна рабоце займаўся вывучэннем старажытнага мастацтва перагародчатай эмалі. Малюнак выкладваецца перагародкамі з золата найвышэйшай пробы - чатыры дзявяткі.

Эмаль жа ўяўляе сабой шклопадобны парашок рознага колеру. Палітра на працоўным месцы Кузьміча. Затым абпал. Хвіліна - дзве пры тэмпературы 840 градусаў. Галоўны інструмент мастака - пінцэт. Менавіта ім робіцца малюнак перагародкамі. Вельмі тонкая работа. Падчас яе майстар нават затойвае дыханне.

Адноўлены крыж даставілі ў Полацк ў 1997-м. Мала хто ведае, аднак летась Кузьміч перарабіў вонкавы бок крыжа. Зараз ён больш вытанчаны і тэхніка найбольш набліжана на твора Лазара Богшы. Вернікі могуць пакланіцца святыні кожную нядзелю. Да пакланення крыж выносіць выключна свяшчэннік. Сама рэліквія захоўваецца ў сейфе алтара. Жанчынам туды ўваход забаронены.

А ў двухтысячных брэсцкі майстар узяўся за выраб ракі Еўфрасінні. Гэта такі каўчэг, у якім захоўваюцца мошчы святой. Сучасная рака дакладна паўтарае тую, што выраблялі ў 1910 годзе, калі мошчы Святой Еўфрасінні вярнуліся ў Полацк. Той срэбраны каўчэг знік у 20-ых гадах мінулага стагоддзя падчас кампаніі па канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў.

На выраб ракі распараджэннем Прэзідэнта краіны з дзяржфонду быў вылучаны каштоўны метал. Пракат металу рабілі ў Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сама рака важыць 450 кілаграмаў. Аснова - дрэва. Апроч срэбра, золата найвышэйшай пробы - чатыры дзявяткі, каштоўныя камяні і бронза. Зноў жа тэхніка перагародчатай эмалі, чаканка, ліццё.

На верхнім веку - ікона Еўфрасінні з крыжам. Гэтую дэталь каштоўнага каўчэга мала хто бачыў. Рака заўсёды адчынена. Яе памеры - два дваццаць у даўжыню, 90 сантыметраў у вышыню і 80 у шырыню. Падчас работы над ракай - а гэта тры гады - майстэрня Кузьміча знаходзілася пад аховай. У Полацк святыню дастаўлялі ў суправаджэнні спецслужбаў і ДАІ. У 2007-м мошчы заступніцы зямлі беларускай Еўфрасінні змясцілі ў раку, якая адзін у адзін паўтарае старажытны каўчэг, зроблены больш за стагоддзе таму.