Праект "Мы - для дзяцей" стартаваў у Беларусі

15 февраля 2015

Па ўсёй краіне пройдуць майстар-класы, пленэры і семінары. Самых таленавітых на вучобу ў Мінск запрашае гімназія-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка. Першыя ўрокі знакамітыя майстры далі ў Мар'інай Горцы.

Падрабязнасці ў Святланы Лук'янюк.

У гэтай школе мастацтваў дзверы рэдка бываюць зачыненымі. Асновы харэаграфіі, акцёрскага майстэрства, ігры на музычных інструментах і жывапісу спасцігаюць больш за 400 маленькіх талентаў. Дасягненні кожнага на дошцы гонару - дыпломы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

У гэтых педагогаў свае падыходы ў працы з адоранымі дзецьмі. Пра іх гаварылі і на семінары са сталічнымі выкладчыкамі. Галоўнае, як мага раней разгледзець талент.

Міхаіл Пазднікаў, дырэктар гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка:

"Фарміраваць банк звестак адораных дзяцей, фарміраваць банк звестак бацькоў для адораных дзяцей, праводзіць семінары навучальныя, дапамагаць у самавызначэнні і выбары прафесіі. Вядома, адпраўляць вучыцца ў лепшыя навучальныя ўстановы".

А пакуль знакамітыя педагогі дзеляцца сваім майстэрствам.

Майстар-класы па харавых дысцыплінах, ігры на скрыпцы і фартэпіяна, а таксама жывапісе і мастацтве даюць у Мар'інагорскай дзіцячай школе мастацтваў сталічныя выкладчыкі. Як раз у гэтым класе рэкамендацыі, як правільна стварыць кампазіцыю, зрабіць накід эцюда і выбраць правільнае колеравае рашэнне.

Улад Буры жывапісам займаецца ўжо пяць гадоў, дапамога знакамітых майстроў як нельга дарэчы.

У гэтым класе ўвагу юнай цымбалісткі звяртаюць на рукі, падчас ігры павінна быць задзейнічана не толькі кісць. Складаныя моманты раяць прайграваць па некалькі разоў дома. Высокім узроўнем падрыхтоўкі здзівіў настаўнікаў дзіцячы хор.

Такія майстар-класы і семінары плануюць праводзіць па ўсёй Беларусі. Вынік гэтага - заключэнне дагавора аб супрацоўніцтве Пухавіцкага райвыканкама і гімназіі-каледжа імя Ахрэмчыка.