Праект "Музычная спадчына Радзімы" завяршаецца сёння канцэртам у Мінску

10 сентября 2019

Замест акадэмічнай сцэны  open-air пляцоўкі. Да 90-годдзя выбітнага беларускага кампазітара народнага артыста Яўгена Глебава студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі класічныя партытуры змянілі на эстрадны рэпертуар. За кошт  сродкаў гранта спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі нарадзіўся праект "Музычная спадчына Радзімы". У гастрольным туры студэнцкі духавы аркестр выконвае кінатворы маэстра - саўндтрэкі да залатога фонду "Беларусьфільма". Праграму музыканты падрыхтавалі за паўмесяца і ўжо з 1  верасня даюць канцэрты ў абласных цэнтрах Беларусі.

Праект "Музычная спадчына Радзімы" завяршаецца сёння канцэртам у Мінску. Кінастужкі з  творамі Яўгена Глебава можна будзе таксама ўбачыць пад жывое музычнае суправаджэнне сёння ў 20:30 на сцэне ля канцэртнай залы "Верхні горад".