Праект "Мастацтва і медыя супраць гендэрных стэрэатыпаў" стаў адным з пераможцаў WeSeeEqual

9 августа 2019

Карціны, фота і эсэ - за раўнапраўе. Праект мінчан "Мастацтва і медыя супраць гендэрных стэрэатыпаў" быў адзначаны грантам і стаў адным з пяці пераможцаў на прэстыжным еўрапейскім конкурсе WeSeeEqual. Беларуская каманда раскрыла праблемы раўнапраўя праз фотапрацы, журналісцкія матэрыялы і арт-аб'екты. Сярод пераможцаў - праекты Аргенціны, Індыі, Егіпта і Пакістана. На суд журы ў Жэневу было даслана больш за сотню заявак.