Праект "Маладыя таленты Беларусі" адкрывае новыя імёны

14 апреля 2019
Іміджавы праект Першага канала Беларускага радыё "Маладыя таленты Беларусі" адкрывае новыя імёны. Калегія журы ўжо ацаніла творчыя здольнасці 406 юных здольнасцяў па відэа- і аўдыяматэрыялах. Гэтая рэкордная колькасць заявак на 8-ы  радыёконкурс. Па выніках першага тура да музычнага форуму дапушчаны больш за 200 канкурсантаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Ацэньваць таленавітую моладзь будуць адразу ў 6 намінацыях  - гэта "Эстрадны вакал" "Спадчына" і "Інструментальная музыка". У апошняй катэгорыі ўдзельнічаюць як ансамблі, так і салісты. 

Другі тур радыёпраекта стартуе заўтра. Праслухоўванні, як і ўсе этапы рэспубліканскага форуму, пройдуць у Вялікай студыі Дома радыё. Калегія журы на чале са старшынёй Леанідам Захлеўным ацэніць выступленні канкурсантаў ужывую.