Праект "Кніга пяску" аб'яднаў пяць аўтараў розных мастацкіх напрамкаў

4 декабря 2019
Пясок не абмяжоўваецца часам і прасторай. Мастакі - удзельнікі выставы "Кніга пяску" - амбіцыйна і разам з тым наіўна ставяць задачу даследаваць тое, што не даследуецца, зразумець незразумелае. Пясок выступае тут як тэма, як сімвал і як матэрыял у спалучэнні з філасофскімі разважаннямі, пры дапамозе такіх матэрыялаў, як кераміка, шкло, жывапіс на палатне, метале і паперы.

Калектыўны праект "Кніга пяску" аб'яднаў пяць аўтараў. Кожны з iх працуе ў розных мастацкіх напрамках, але асноўная тэма праекта - пясок, які стане галоўным героем інсталяцый, відэаарту, жывапісу і іншых сэнсавых фантазій мастакоў. Выстава працягнецца да 12 снежня.