Праект "Фэст экскурсаводаў" дзясяты раз запрасіў мінчан на бясплатныя экскурсіі

16 апреля 2019

Даведацца больш пра сваю вуліцу, раён і горад. Дзясяты раз праект "Фэст экскурсаводаў" запрасіў мінчан на бясплатныя экскурсіі. Краязнаўцы, гісторыкі і проста аматары расказваюць самыя цікавыя факты з жыцця беларускай сталіцы. Турысты наведалі галоўныя спартыўныя арэны, музеі і прамысловыя аб'екты, па-новаму ўбачылі ўжо знаёмыя гарадскія пейзажы.

Да праекта сёлета далучыліся не толькі абласныя гарады, але і невялікія населеныя пункты і мястэчкі. Бясплатныя экскурсіі ў сталіцы прадоўжацца да 22 красавіка.