Праект Exit вярнуўся з 58-га Венецыянскага біенале

19 декабря 2019
Нацыянальны павільён Беларусі на 58-м  Венецыянскім біенале ў Італіі прадставілі праектам пад назвай Exit. Зараз экспазіцыя пераехала на радзіму ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Пяць мультымедыйных аб'ектаў беларускага мастака Канстанціна Селіханава. Паміж скульптурамі чалавека ў натуральную велічыню і  прадметнымі формамі існуе  філасофская сувязь. Праект шматмерны і працуе ў межах гісторыі і сучаснасці.

Асноўнай тэмай біенале сёлета стала жыццё ў эпоху перамен. Прадстаўнікі розных краін раскрывалі тэму з розных бакоў.