Праект Агенцтва тэленавін Сімвал Перамогі ўдастоены спецыяльнага прыза

15 мая 2014

Праект Агенцтва тэленавін Сімвал Перамогі ўдастоены спецыяльнага прыза міжнароднага фестывалю Перамаглі разам. Ён завяршыўся ў Севастопалі. Свае работы ў конкурсе паказалі тэлекампаніі з 15 краін: Швейцарыі, Казахстана, Расіі, Балгарыі, Украіны. Лепшыя фільмы былі паказаныя гледачу ў кінатэатрах Севастопаля, сярод іх і Сімвал Перамогі - прэм'ера адбылася напярэдадні ўручэння галоўных узнагарод фестывалю. Міжнароднае журы адзначыла арыгінальны падыход творчай каманды Агенцтва тэленавін да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Нагадаем, прэм'ера Сімвала Перамогі ў нашай краіне адбылася летась: 9 серый дакументальнага праекта былі паказаныя на Беларусь 1 і Беларусь 24 напярэдадні свята Вялікай Перамогі.