Працягваюцца рэпетыцыі фіналістаў народнага шоу талентаў "Я магу!"

28 апреля 2015

У мінскім Палацы спорту працягваюцца рэпетыцыі фіналістаў народнага шоу талентаў "Я магу!" Штодня з канкурсантамі працуюць спецыялісты Белтэлерадыёкампаніі. Нумар кожнага з удзельнікаў праходзіць поўны тэлевытворчы цыкл - ад пастаноўкі да раскадроўкі. Улічваюцца ўсе дэталі, бо фінал пройдзе ў прамым эфіры. У фінальным канцэрце два аддзяленні з перапынкам на "Панараму". Усяго 4 гадзіны трансляцыі. Пераможца тэлепраекта выберуць тэлегледачы. На працягу 30 хвілін пасля выступлення ўсіх канкурсантаў можна будзе тэлефанаваць і адпраўляць смс-паведамленні неабмежаваную колькасць разоў.

Рэпетыцыі перад фіналам падоўжацца аж да канцэрта. Уся інфармацыя пра фіналістаў на нашым сайце www.tvr.by ў спецыяльным раздзеле праекта "Я магу!" Нагадаем, пераможца тэлешоу атрымае аўтамабіль Geely і буйны грашовы прыз.