Яго ў маі прыме аўстрыйская Вена. Каб прыняць удзел у кастынгу, трэба адправіць заяўку каштоўнай бандэроллю на адрас Мінск, вуліца Макаёнка 9. З пакетам дакументаў і палажэннем конкурсу падрабязна можна азнаёміцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі. У нацыянальным адборы на Еўрабачанне могуць удзельнічаць артысты ад 16 гадоў. Агульны вынік кожнага канкурсанта будзе складацца з васьмі адзнак. Сем з іх - адзнакі журы і адзін бал ад гледачоў. Да 5 снежня журы вызначыць 15 фіналістаў, а прадстаўніка на конкурсе Беларусь выбера ў фармаце тэлеканцэрта не пазней за 23 студзеня.














