Працягваецца конкурс "Песні зямлі беларускай"

31 марта 2020
"Песні зямлі беларускай" працягвае шукаць група "Аўра". Лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" сумесна з Міністэрствам адукацыі абвясцілі адкрыты конкурс маладых аўтараў і кампазітараў. Прыняць удзел могуць як аматары, так і прафесіяналы ў музычнай сферы - навучэнцы, студэнты і рабочая моладзь. Галоўная ўмова - арыгінальнасць. Матэрыял можа быць і на рускай, і на беларускай мовах.

Даслаць аўдыёзапіс можна да 15 мая ў афіцыйную групу "Вконтакте". Да заяўкі трэба прымацаваць анкету з указаннем поўнага імя ўдзельніка і педагога і кантактнымі данымі. Ацэньваць працы будуць мэтры беларускай эстрады - Анатоль Ярмоленка, Аляксандр Саладуха, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева. Арганізатары ўжо прынялі 7 дзясяткаў кампазіцый. Песню пераможца музычныя эксперты выканаюць на вялікай канцэртнай пляцоўцы ў Мінску. Падрабязная інфармацыя - у сацыяльных сетках, а таксама на сайце Міністэрства адукацыі.