"Абуджэнне" запрашае на вясну

21 марта 2017

Выйсці на праменад сярод квітнеючых садоў і зяленага лісця запрашае выстава "Абуджэнне". Гэта першая прафесійная экспазіцыя дызайнера Юліі Кобы. Усяго на выставе дэманструецца 21 карціна на тэму вясны. Работы выкананыя ў стылі алейнага жывапісу, батыку і барэльефу.

Квітнеючыя палотны можна ўбачыць да 12 красавіка ў будынку Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Уваход бясплатны.