Пра творчы шлях ад балетнай школы да Вялікага тэатра - у рэпартажы Л.Гулякевіч

26 марта 2021
Заўтра Міжнародны дзень тэатра - прафесійнае свята для ўсіх работнікаў сцэны ва ўстановах сталіцы і Мінскай вобласці: ад рэжысёраў-пастаноўшчыкаў, акцёраў, мастакоў-дэкаратараў да касцюмераў, гукарэжысёраў  і ўсіх прыхільнікаў Мельпамены. 

Сярод тэатральных напрамкаў мастацтвам маладых лічыцца балет. Таму і падрыхтоўка да прафесіі ідзе з самага дзяцінства. Пра творчы шлях ад  балетнай школы да Вялікага тэатра - рэпартаж Ларысы Гулякевіч.

Будучыя артысты балета, якія пакуль толькі вучацца ў харэаграфічнай гімназіі-каледжы, актыўна задзейнічаны ў рэпертуары Вялікага тэатра. Самым прэстыжным для маладога танцоўшчыка з'яўляюцца прафесійныя парады педагогаў, але самае галоўнае – магчымасць трапіць у балетную трупу тэатра. 

Сёння навучэнцы выконваюць некалькі сцэн у балеце «Карсар».  Адказнасць вялікая,  падрыхтоўка з размінкай ідзе загадзя. 

Балет "Карсар" - адзін з шэдэўраў кампазітара Шарля Адольфа Адана. Легендарнаму спектаклю больш за 170 гадоў. Сюжэт  з піратамі, адважным капітанам і шчаслівай гісторыяй кахання - на твор лорда Байрана.  Чым не прыгодніцкая казка для рамантычных падлеткаў.

Марына Вежнавец - прыма Вялікага - у балетную школу набірае самых маленькіх з 4-5 гадоў, таксама выкладае ў больш старэйшых - у Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы. А ў «Карсары» выконвае вядучую партыю Медоры.

Вядучая балерына тэатра Ірына Яромкіна таксама ахвотна дзеліцца сакрэтамі майстэрства з артыстамі-пачаткоўцамі. 

За раскрыццём талентаў назіраюць на працягу ўсяго навучання. Асаблівая ўвага - да выпускнікоў каледжа. Адсюль і набіраюць у балетную трупу Вялікага тэатра Беларусі.

Канкурэнцыя - вялікая. Штогод  тэатр набірае не больш як 5 артыстаў, якім прыйдзецца прайсці шлях ад выканаўцы кардэбалета да саліста тэатра і майстра сцэны.