"Пра шчасце". Персанальная выстава Альбіны Кнаўэр

14 ноября 2019
Выйсці за рамкі і напісаць эмоцыі. Мастацкая галерэя "Універсітэт культуры"  прапануе   выставу жывапісу "Пра шчасце". Гэта першая персанальная экспазіцыя Альбіны  Кнаўэр - беларускага дызайнера і архітэктара. Усе 60 карцін  былі створаны за апошнія два гады. Яны выкананы ў розных тэхніках - акрыл, алей, акварэль і туш. Усе палотны не сюжэтныя, а абстрактныя. Праз вобразы і  спалучэнне  колераў  мастачка  падзялілася сваімі думкамі і фантазіямі з гледачом.

Убачыць выставу можна да 19 лістапада.