Прылучыцца да культуры Кітая

1 октября 2013

У мінскім кінатэатры Цэнтральны стартавалі дні кітайскага кіно. Гэта адно з мерапрыемстваў, прымеркаваных да 64-й гадавіны з дня стварэння КНР. Тры кінастужкі сучасных кінематаграфістаў Кітая знаёмяць з гістарычнымі сюжэтамі і жыццём простага народа. Сярод іх драма Рай акіяна, камедыйны баявік Маленькі вялікі салдат і меладрама Вузел.


А вось фотавыстава ў фае кінатэатра Цэнтральны паказвае кітайскую экзатычную прыроду. Тут горы і моры, пустыня і рысавыя палі. Культурны праект падрыхтаваны пасольствам Кітая ў Беларусі сумесна з БДУ.