Прыём заявак на нацыянальны адборачны тур Еўрабачання завяршаецца

21 ноября 2014

Прыём заявак на нацыянальны адборачны тур для ўдзелу ў конкурсе Еўрабачанне сёння завяршаецца. Сваю пісьмовую прапанову неабходна адправіць бандэроллю на адрас: Мінск, вуліца Макаёнка, 9. У неабходны пакет дакументаў уваходзяць заява, анкета, фота, кампакт-дыск з фанаграмай і тэкст кампазіцыі. З палажэннем праекта можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by. Прадстаўніка нашай краіны на конкурсе Еўрабачанне выберуць 26 снежня ў фармаце тэлеканцэрта ў прамым эфіры.