Прыём заявак на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва падаўжаецца да 16 красавіка

30 марта 2020
Усё,  што неабходна,  - гэта запоўніць заяўку і адправіць яе дырэкцыі конкурсу  на электронны адрас Нацыянальнага гістарычнага музея. Творчая група ўжо адгледзела 250 лістоў. Усе ўдзельнікі, якія ўвайшлі ў шорт-ліст прэміі, стануць экспанентамі выніковай выставы. Сярод узнагарод форума - грашовая прэмія ў памеры 100 базавых велічынь і заахвочванне ў выглядзе рэкамендацыі твораў на закупы ў фонды дзяржмузееў. Імёны лаўрэатаў Нацпрэміі ў галіне  выяўленчага мастацтва даведаемся ў  чэрвені. Выбіраць лепшых будуць у 10-ці творчых намінацыях. Акрамя традыцыйных, жывапісу і скульптуры, ёсць такія пазіцыі як мастацтвазнаўства і крытыка.