Прыдворны тэатр узнаўляюць у Ружанах

16 мая 2020
Рэканструкцыю пачалі ў замку Сапегаў. У 18 стагоддзі палац славіўся сваёй веліччу. Яго галоўным гонарам быў барочны тэатр, у якім працавала больш за 100 чалавек. Паглядзець на паказы прыязджалі нават каралі. Аднак война амаль знішчыла будынак. Але ў архівах захаваліся чарцяжы. Таму акрамя дэталяў інтэр'еру хочуць узнавіць і механізмы сцэны.

Як аднаўляюць былую раскошу - раскажа Марыя Тройніч. Тут сустракалі каралёў і давалі пышныя балі: адна толькі архітэктура замка Сапегаў дзівіць сваімі маштабамі. Шматлікія аркі замыкае велізарная брама - сапраўдны шэдэўр эпохі барока

 Сям'я Сапегаў была адной з найбагацейшых у Вялікім Княстве Літоўскім і валодала цэлымі гарадамі. Свой росквіт замак перажыў у 18 стагоддзі, калі Аляксандр-Міхаіл Сапега перабудаваў рэзідэнцыю. Яе жамчужынай стаў прыдворны тэатр, у якім працавалі каля 100 чалавек.

Паглядзець на спектаклі нават прыязджаў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

Раскошнае ўбранне тэатра апісана ў дакументах канца 18 стагоддзя. Вядома, што там былі майстэрскія калоны і лоджыі. А заслону распісвалі замежныя мастакі.

Праўда, да нашых дзён ад былой велічы засталіся толькі напаўразбураныя сцены. Але галоўнае - захаваліся старадаўнія чарцяжы. Па іх цяпер і аднаўляюць тэатр. Акрамя дэталяў інтэр'ера хочуць узнавіць і механізмы сцэны. У адноўленым тэатры зноў будуць ставіць барочныя спектаклі, а яшчэ  праводзіць  фестывалі. Аднымі з першых гледачоў стануць нашчадкі Льва Сапегі - яны прыедуць на адкрыццё тэатра з-за мяжы.