Прэзідэнцкі аркестр выступіў на галоўнай сцэне "Славянскага базара"

10 июля 2019
"Уверцюра да фестывалю: ад класікі да рока" дала старт канцэртнай праграме ў Летнім амфітэатры.

У суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі на галоўнай сцэне "Славянскага базара" выступілі Алесандра Сафіна, Пётр Ялфімаў, Канстанцін Масковіч. Адразу некалькі кампазіцый падарыла фестывальнаму гледачу карэйская оперная спявачка, лаўрэат прэміі "Грэмі" Сумі Чо. Ад жывой музыкі гледачы атрымлівалі асалоду тры гадзіны. 

Сёння на "Славянскім базары" адкрываецца праект "Лялечны квартал". У Беларускім тэатры "Лялька" пакажуць музычную казку "Брэменскія музыканты". Дзень будзе напоўнены таксама выставачнымі праектамі. Вечарам - адразу два сольнікі. У канцэртнай зале "Віцебск" выступіць EMIN, а ў Летнім амфітэатры з юбілейным канцэртам - Стас Міхайлаў.