Прэзідэнцкі аркестр сыграе канцэрт на Цэнтральным чыгуначным вакзале

27 июня 2019

Прэзідэнцкі аркестр ізноў змяняе вялікую сцэну на залу чакання. Сёння на Цэнтральным чыгуначным вакзале краіны прагучыць канцэрт да Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На працягу гадзіны, з 13 да 14 гадзін дня, госці сталіцы змогуць бясплатна паслухаць мелодыі ваенных гадоў і патрыятычныя песні. Калектыў падрыхтаваў лепшае са свайго рэпертуару.