Прэзідэнцкі аркестр сёння сыграе сусветныя "Мелодыі веку"

29 мая 2019

Канцэрт, які стаў традыцыяй і брэндам калектыву,  атрымаў абноўлены трэкліст. На гэты раз выканаюць хіты "Бітлз", Мішэля Леграна, АББА і Майкла Джэксана. Выстраліць джазам першае аддзяленне, выканаюць і фантазію на тэму "Прывіду оперы". Адзін з запрошаных салістаў - народны артыст Малдовы Канстанцін Масковіч - яшчэ і ўладальнік прэстыжнага медаля Францыска Скарыны. 

У вялікай зале Палаца Рэспублікі чакаецца аншлаг. Прададзена каля 2 тысяч білетаў.