Прэзідэнцкі аркестр працягвае гастрольнае турнэ па краіне

28 августа 2019
Прама зараз калектыў выязджае ў Гомель. Сёння там у Палацы культуры чыгуначнікаў  прагрымяць "Мелодыі стагоддзя". Два дзясяткі хітоў - ад "Начной серэнады" Баха да папуры на песні Майкла Джэксана - выканаюць знакамітыя майстры сцэны. 

Сярод іх скрыпач Алег Паўля, які супрацоўнічаў з сімфанічнымі аркестрамі Германіі і Іспаніі. Яго музычны праект Pallаdium Electric Band некалькі разоў станавіўся лепшым інструментальным гуртом Беларусі.