Прэзідэнцкі аркестр прэзентаваў новую праграму "Ты мая мелодыя"

6 апреля 2017

"Промень сонца залатога", "Сіняя вечнасць" і "Бэла Чаа" непаўторнага барытона Мусліма Магамаева ў гэтыя хвіліны гучаць у Палацы Рэспублікі. Прэзідэнцкі аркестр пад кіраваннем Віктара Бабарыкіна прэзентаваў новую праграму "Ты мая мелодыя", прысвечаную творчасці кампазітара, спевака, народнага артыста СССР Мусліма Магамаева. Самы вядомы барытон постсавецкай прасторы пакінуў пасля сябе спадчыну ў дзясяткі кампазіцый. Яму была падуладная не толькі эстрада, але і оперныя партыі такіх пастановак, як "Вяселле Фігара" і "Чароўная флейта" Моцарта, "Рыгалета" Вердзі і "Яўген Анегін" Чайкоўскага.

Гэтым вечарам замест сусветна вядомага барытона Магамаева гучаць галасы салістаў Вялікага тэатра і запрошаных зорак, якія раслі і вучыліся на песнях артыста. Праграму канцэрта ў сімфанічных партытурах склалі больш за два дзясяткі кампазіцый.