Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі адзначае 80-гадовы юбілей

10 декабря 2013

Калектыў дзяржаўнай установы павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. Першая афіцыйная назва аднаго з галоўных інфармацыйных цэнтраў краіны - Урадавая бібліятэка. Яе стварэнню папярэднічалі гады фарміравання бібліятэк розных наркаматаў. У 1933-ім пастановай Саўнаркама ўсе яны былі аб'яднаны ў адну Цэнтральную бібліятэку пры Доме ўрада. Толькі ў 1994-ым яна набыла статус Прэзідэнцкай.


Прэзідэнцкая бібліятэка сёння - гэта найбуйнейшы інфармацыйны цэнтр Беларусі ў сферы кіравання, палітыкі, эканомікі, права і іншых грамадскіх навук, які валодае ўнікальнымі фондамі і электроннымі рэсурсамі, якія даступны ўсім грамадзянам нашай краіны. Яе фонд налічвае больш за паўтара мільёна дакументаў на традыцыйных і электронных носьбітах. А фонд рэдкіх выданняў налічвае каля 75 тысяч экзэмпляраў.