Прэзідэнт Польшчы зацвердзіў папраўкі да закону аб забароне прапаганды камунізму

17 июля 2017

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда зацвердзіў папраўкі да закону аб забароне прапаганды камунізму, якія прадугледжваюць знос савецкіх помнікаў. Папраўкі ўступяць у сілу праз 3 месяцы з моманту падпісання. Яны прадугледжваюць знос больш як 200 помнікаў савецкага перыяду. У тым ліку плануецца дэмантаваць і воінскія мемарыялы, прысвечаныя загінуўшым на тэрыторыі краіны савецкім салдатам.