Прэзентацыя кнігі паэткі Лолы Рамановіч прайшла ў адным са сталічных клубаў

3 июня 2013

Зборнік вершаў Кухонны паядынак уключае больш за 5 дзясяткаў твораў, напісаных за апошнія 10 гадоў. Ідэю ж стварыць з вершаў кнігу паэтке прапанавалі яе фанаты ў адной з сацыяльных сетак. Паводле слоў аўтара, Кухонны паядынак - аўтабіяграфічная кніга пра каханне і няпростыя адносіны паміж мужчынам і жанчынай.


Набыць зборнік вершаў Кухонны паядынак можна ў кніжных магазінах сталіцы.