Кіно для неабыякавых. Прэзентацыя першай часткі чатырохсерыйнага дакументальнага фільма Любові Бітно Нябачныя. Намаганні любові адбылася ў Мінску. У аснове кінастужкі - жыццё і надзеі не толькі насельнікаў псіханеўралагічных інтэрнатаў (каму і прысвячаецца карціна), але і тых, хто гатовы зрабіць жыццё псіхічнахворых трохі лепшым. У своеасаблівым сацыяльным праекце ўзяў удзел і Аляксандр Ціхановіч: народны артыст Беларусі і ў прамым, і ў пераносным сэнсе сыграў адну са сваіх важных роляў.
Праца над чатырохсерыйнай дакументальнай кінастужкай заняла роўна год. Палова рабочага працэсу - не проста назіранні, але рэальная дапамога неабыякавай здымачнай групы тым, пра каго зняты гэты фільм.














