Прэм'ерны паказ "Шчаўкунчыка" сёння ў 14:15 на "Беларусь 3"

1 ноября 2020
Трапіць у Вялікі тэатр, не выходзячы з дома. Тэлеканал "Беларусь 3" прапаноўвае адправіцца ў Тэатр оперы і балета на прэм'еру. У сярэдзіне кастрычніка, праз 7 гадоў, у афішу 88-га сезона Вялікага тэатра вярнуўся елізар’еўскі “Шчаўкунчык". Балет у пастаноўцы народнага артыста нязменна ішоў на падмостках 31 год, пачынаючы з 1982 года. І вось новая рэдакцыя ад харэографа зноў збірае аншлагі. Прэм'ерны паказ "Шчаўкунчыка" ўключайце сёння ў 14:15 на "Беларусь 3". Сацыякультурны канал прапануе HD-тэлеверсію, знятую скрозь сем аб'ектываў высокай дакладнасці, каб не выпусціць ніводную дэталь навагодняй казкі.