Новая 2-серыйная карціна атрымала назву "Лжывая цэль" і апавядае аб сучасных абаронцах межаў Беларусі. Здымачныя будні максімальна наблізілі да рэальных умоў. Пляцоўкай стала нават дзеючая пагранзастава №1 у Гродзенскай вобласці. Зманціраваны фільм адной з першых убачыла і Ніна Мажэйка.
Прэзентацыя новай серыі праекта сабрала не толькі кінаэліту. Людзі ў форме амаль страявым крокам запоўнілі пляцоўку перад кінатэатрам. Кіно аб пагранічніках практычна дакументальнае - жартуюць у кулуарах, па ўсіх пытаннях здымачную групу кансультавалі пагранічнікі. Дзверы перад не кіношнымі, а самымі сапраўднымі героямі адчынялі ваенныя.
Дзякуючы гэтай кінаэпапеі "Беларусьфільм" стаў брэндам - грымеў на ўвесь Саюз. А галоўныя героі не саступалі па папулярнасці галівудскім зоркам. Кропку паставілі ў 80-ых на 8-й серыі. Чатыры новыя эпізоды савецкага сіквела з'явіліся толькі ў 21 стагоддзі.
Тады здымалі на тэрыторыі СССР - ад заходніх межаў да Далёкага Усходу. Дзеянне ж 12-га фільма адбываецца ў Беларусі. Стартавалі ў маі мінулага года са здымак у Батанічным садзе.
Для здымак батальных сцэн выкарысталі дзеючую знакамітую пагранзаставу №1, размешчаную на стыку Беларусі, Літвы і Польшчы. Спецыяльна для фільма рэжымны аб'ект стаў пляцоўкай. У масавых сцэнах здымалі сапраўдных пагранічнікаў - ад курсантаў да афіцэраў.
Фільм з легендарнага цыкла "Дзяржаўная граніца" - чацвёртая сумесная праца пагранічнікаў і нацыянальнай кінафабрыкі. Гэты год для кінастудыі "Беларусьфільм" - паказальны час. У працы не адно кіно - і тэлепраект.
Закрытая прэм'ера кінаверсіі сабрала поўную залу. Кінастудыя плануе і эфіры тэлеварыянта "Дзяржаўнай граніцы". Сучасныя 4 эпізоды.
Ігар Поршнеў, гендырэктар нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм": "Зараз ідуць перамовы ў Маскве. Мы жадалі б зрабіць прэм'ерны паказ, г.з. першы паказ не толькі для Беларусі, але і для таго, каб убачыла ўся тэрыторыя былога СССР ".













