Прэм'ера. Ажанюся з абедзвюма

11 марта 2014
Прэм'ера ў Сучасным мастацкім тэатры паводле п'есы Астроўскага Жаніцьба Бальзамінава. І сёння твор застаецца актуальным, нягледзячы на шматлікія экранізацыі і пастаноўкі. Тут ёсць, што іграць і пра што расказаць. Гумар і мудрасць, музыка і бытавая філасофія.

На гэты раз кіраўнікі тэатра пайшлі на эксперымент. У пастаноўцы, акрамя пастаянных акцёраў трупы, занятыя і студэнты Універсітэта культуры. Гэта іх дыпломны спектакль.