Прэм’ера ў Купалаўскім тэатры

28 июня 2017

Напярэдадні гледачам прэзентавалі спектакль “Юбілей ювеліра” паводле п’есы брытанскай актрысф і драматурга Ніколы Маколіф. На дэбютным паказе пабывала Вольга Мядзведзь.

«Юбілей ювеліра» адобраны англійскай каралевай. У 2012-м (тады была напісана п'еса) сама Лізавета Другая вычытвала новы твор. Брытанская каралева - адзін з персанажаў гісторыі, апісанай Ніколай Маколіф. Дарэчы, сачыненне ў тым ліку было прымеркавана да 60-годдзя з дня яе каранацыі.

Твор сучаснай брытанскай пісьменніцы выбралі мэтанакіравана. Ад мастацкага кіраўніцтва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра атрымалі заказ - паставіць прэм'еру для заслужанага пакалення трупы.

Спецыяльна для новага рэпертуарнага спектакля зрабілі прамы пераклад твора з англійскай мовы на беларускую. Жанр вызначылі як «меладрама элегантнага ўзросту ў 2-х дзеях». Рэалізоўваць праект запрасілі Аляксандра Гарцуева. Свае ідэі ён ужо увасабляў на пляцоўцы тэатра Купалы.

Гісторыя пра ювеліра Морыса Ходжэра, якому з-за страшнага дыягназу засталося няшмат жыць, але у свой 90-гадовы юбілей ён спрабуе ажыццявіць мару - выпіць кубак гарбаты з каралевай Англіі. Брытанскія героі паўстануць у парадзе тэатральных патрыярхаў Маляўскага, Падабеда, Качатковай, Міронавай і Белахвосцік.

Убачыць прэм'еру ў Купалаўскім пажадала сама драматург Нікола Маколіф. Упершыню пачуць свой твор на беларускай мове і ўбачыць новае рэжысёрскае прачытанне «Юбілею ювеліра» аўтар плануе восенню.