Прэм'ера ад рэжысёра Вячаслава Нікіфарава

8 августа 2017

Прэм'ера ад рэжысёра такіх кінахітоў як "Забойная сіла", "Знахар" і "Дзяржаўная мяжа". Вячаслаў Нікіфараў зніме сямейнае кіно пад рабочай назвай "Тум-Пабі-Дум". Пасля працы ў Мінску каманда адправілася ў Маладзечанскі раён. Падрабязнасці - у Вольгі Мядзведзь.

Свой юбілей ён адзначыць на здымачнай пляцоўцы. 75-годдзе заслужаны дзеяч мастацтваў Вячаслаў Нікіфараў правядзе са словамі…

Адздымаць навінку айчыннага кінематографа плануюць да сярэдзіны верасня. Сцэнарый Нікіфараў стварыў у суаўтарстве з Дзмітрыем Міхлеевым у рэдкім для "Беларусьфільма", але запатрабаваным на міжнародным рынку жанры сямейнага фільма.

"Маладое дзіця без шкодных звычак шукае сям'ю з мэтай уладкаваць асабістае жыццё". Такім сучасным спосабам галоўны герой Санёк, 10-гадовы сірата, у Інтэрнэце займаецца пошукам бацькоў сабе і сваёй падапечнай Алесі.

У большасці ў новай стужцы занятыя беларускія акцёры. Адзіны запрошаны артыст іграе цэнтральнага персанажа Санька.

11-гадовага адэсіта Арцёма Венгяровіча на галоўную ролю выбралі сярод тысяч хлопчыкаў з Беларусі, Расіі і Украіны. На некалькі дзён асноўнай здымачнай пляцоўкай сталі не ўрбаністычныя краявіды сталіцы і не бутафорскія дэкарацыі, а сапраўдны дзіцячы дом у гарадскім пасёлку Радашковічы. Так званая масоўка тут таксама цалкам рэальная, са сваімі жыццёвымі гісторыямі.

У самы масавы здымачны дзень на пляцоўцы 400 чалавек, з іх сотня - за кадрам. Чарговую прэм'еру кінематографа здымаюць з мінімальным бюджэтам.

Назва "Тум-Пабі-Дум" нарадзілася ад песні, якую выконвае падапечная галоўнага героя. Сюжэтную лінію фіксуюць выключна на сучасныя, высокаякасныя камеры. Здаць поўны метр на вялікія экраны "Беларусьфільм" плануе да канца года.