Прэм’ера на сцэне Белдзяржфілармоніі да 135-годдзя Якуба Коласа

13 апреля 2018

Прэм’ера на сцэне Белдзяржфілармоніі ў Мінску - тэатральна-музычная імпрэза да 135-годдзя Якуба Коласа. Музыка, рэжысура, харэаграфія - сучаснага беларускага кампазітара Ларысы Сімаковіч. У харавым тэатры пераплятаюцца драматычныя маналогі, пластыка, харэаграфія, маштабныя харавыя сцэны, эксперыментальная музыка і шэдэўры Баха і іншых сусветных кампазітараў. У спектаклі задзейнічаны артысты Купалаўскага тэатра, салістка Тэатра оперы і балета Дзіяна Трыфанава і Дзяржаўны камерны хор Беларусі.

Унікальны твор стане адной з самых значных падзей «Мінскай вясны», якая сёлета праходзіць на філарманічнай сцэне 34-ы раз.