Прэм'ера на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё

22 декабря 2017

Сёння ў эфіры спектакль без дэкарацый, касцюма, грыму і акцёрскай ігры на сцэне - "Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы" з іншай назвай "Сёстры Дастаеўскія". Рыхтавалі прэм'еру ўсяго месяц. Гістарычны дэтэктыў заснаваны на рэальных падзеях. Твор прысвечаны часам Вялікага Княства Літоўскага і продкам сусветна вядомага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага.

За твор "Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы" аўтар п'есы, наш сучаснік Ягор Конеў быў удастоены Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне драматургіі за 2016 год. Для шырокай публікі гэты твор загучыць упершыню. Пачуць прэм'ерны спектакль можна ў вячэрнім эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і заўтра ў 22:05.