Прэм'ера на "Лістападзе"!

5 ноября 2017

Напярэдадні прэзентавалі фільм-прысвячэнне музыканту з сусветным іменем, народнаму артысту Беларусі, мастацкаму кіраўніку Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі Аляксандру Анісімаву. Дакументальная карціна прапанавана ў пазаконкурснай праграме "Музыка Док" 24 Мінскага міжнароднага кінафестывалю. Каля трох гадоў здымачная група сачыла за рэпетыцыямі, падарожнічала і музіцыравала разам з дырыжорам. Ідэя і ўвасабленне карціны "Маэстра Анісімаў" належыць аднаму з вядучых айчынных кінадакументалістаў, рэжысёру Міхаілу Жданоўскаму.

Усіх прыхільнікаў дакументалістыкі, якія наведалі прэм'еру, чакаў музычны сюрпрыз. Пасля паказу і абмеркавання з прэм'ерай маэстра Анісімава павіншавалі яго калегі, выканаўшы некалькі музычных кампазіцый.