Прэм'ера кліпа Юзары і Маймуны - ужо заўтра раніцай

11 марта 2015

Суткі да вялікай прэм'еры на "Еўрабачанні". Юзары і Маймуна ўжо заўтра раніцай у прамым эфіры праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" прапануюць свой новы кліп на конкурсную песню "Time". Здымкі праходзілі ў павільёне пад Мінскам пры падтрымцы беларускай кінакампаніі. На пляцоўцы былі задзейнічаны агонь, снег, вецер, дым і 11 тон пяску.

Такім чынам, не прапусціце! Прэм'ера кліпа Юзары і Маймуны - ужо заўтра раніцай - у прамым эфіры "Добрай раніцы, Беларусь!". Відэа таксама будзе даступна на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Менавіта гэты ролік 16 сакавіка ў Вене пакажа кіраўніцтва беларускай дэлегацыі на "Еўрабачанні". На сустрэчы таксама будзе прэзентавана сцэна галоўнага музычнага шоу Еўропы і тэлевізійны дызайн - афармленне.