Прэм'ера да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

3 мая 2017

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя выдання "Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка".

Гэта своеасаблівы зборнік нарысаў аб беларускім асветніку за апошняе стагоддзе. Аўтарамі выступілі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы, пісьменнікі, навукоўцы, супрацоўнікі бібліятэк і музеяў, журналісты. Сярод іх - Кандрат Крапіва, Уладзімір Караткевіч, Алесь Адамовіч. Іх творы ствараюць багатую і шматгранную выяву нашага нацыянальнага героя, падкрэсліваюць значнасць яго справы. Упершыню была прадстаўлена і першая беларускамоўная публікацыя аб Францыску Скарыне.

Кніга "Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка" складзена ў даступнай і пазнавальнай форме і адрасаваная шырокай аўдыторыі. Уцешна, што выданне ўжо паспела стаць лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу "Мастацтва кнігі - 2017".