Знаёмім з фіналістамі нацыянальнага адбору на Еўрабачанне-2014

14 декабря 2013

Белтэлерадыёкампанія бярэ ў ратацыю ўсіх фіналістаў нацыянальнага адбору Міжнароднага конкурсу песні Еўрабачанне-2014! Таксама пра 14 удзельнікаў працягваюць расказваць і карэспандэнты праграмы Панарама!

За права стаць голасам нашай краіны ў Капенгагене змагаецца той, хто ўжо ішоў на еўравізіённую сцэну. Зноў увайсці ў конкурсную раку імкнецца Арцём Міхаленка, які спрабаваў перамагчы ў музычным спаборніцтве ў складзе групы.

Якім чынам выканавец спадзяецца паўтарыць подзвіг Дзімы Білана і з другой спробы прывезці конкурс на сваю радзіму - рэпартаж Іны Пілевіч.


На Еўрабачанні-2010 яму дастаўся толькі ўступ песні. Арцём Міхаленка ў складзе квінтэта прадстаўляў нашу краіну на музычным конкурсе ў нарвежскай сталіцы Осла. Тады беларусы выконвалі баладу пра матылькоў. Але зараз Арцём Міхаленка пакінуў калектыў 3+2і робіць ужо сольную кар'еру.


Яго прадзюсар - саліст групы Чук і Гек, а пастаноўшчык нумара - вядучая тэлеканала Беларусь 1. Арцём Міхаленка - выпускнік Гродзенскага каледжа мастацтваў, цяпер студэнт універсітэта культуры. Першую вядомасць атрымаў як саліст Прэзідэнцкага аркестра. Сваю еўравізіённую песню напісаў сам. Кампазіцыю Рапсодыя прысвяціў жонцы.


Пары года Вівальдзі аб'яднаў з дабстэпам. Гэты мікс класічнай і сучаснай музыкі падчас шоу будзе суправаджацца тэматычным відэашэрагам. За свой нумар Арцём Міхаленка пражыве ўсе пары года: восень, зіму, вясну і лета.


На сцэне выканаўца падтрымаюць дзі-джэй, піяніст, флейтыст, скрыпач і дырыжор. Дарэчы, з'яўленне на шоу апошняга абяцае стаць сапраўднай нечаканасцю. Зараз спявак вядзе перамовы з адным з самых вядомых і аўтарытэтных дырыжораў Беларусі.