Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" наведала анлайн-гасцёўню Белтэлерадыёкампаніі

28 августа 2017

Сёння прадстаўніца Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" разам з педагогам па вакале пабывала ў анлайн-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі. Хелена Мерааі, за якую на нацыянальным адборы прагаласавалі больш чым 20 тысяч чалавек, расказала, як ставіцца да крытыкі, колькі часу займае падрыхтоўка нумара да песні "Я самая", і чаго выканаўца чакае ад міжнароднага конкурсу.

Хелена Мерааі, прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017": "Я ведаю многіх хлопчыкаў і дзяўчынак на "Еўрабачанні". Гэта ў асноўным мае сябры з Арменіі і Расіі. Паліну Багусевіч і Мішу ведаю вельмі добра, вельмі моцныя выканаўцы будуць сёлета. Я буду імкнуцца рабіць усё, каб выступіць годна. Дзякуй вялікі ўсёй нашай камандзе, якая працавала над гэтым нумарам, усім, хто падтрымліваў мяне, быў у зале і па той бок экрана, я вас усіх вельмі люблю. Я буду спадзявацца на падтрымку вашу і спадзяюся прывезці перамогу ў Беларусь!"

Выканаўцы зададзена больш чым 30 пытанняў. Тэкставую версію і відэатрансляцыю глядзіце на сайце tvr.by, афіцыйным YouTube-канале і ў сацыяльных сетках.