Прадстаўнікі Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" розных гадоў сустрэліся са студэнтамі ў БДУ

14 ноября 2018

Напярэдадні міжнароднага песеннага конкурсу сабраліся разам і выпускнікі дзіцячага "Еўрабачання". Сёння на факультэце журналістыкі БДУ адбылася сустрэча нашых удзельнікаў шоу розных гадоў. Студэнты задавалі пытанні сваім кумірам, сярод якіх Хелена Мерааі, Руслан Асланаў, Лідзія Заблоцкая, Ягор Жэшка, Вольга Сацюк. У артыстаў цікавіліся, якія форс-мажоры здараліся на конкурсе, як іх жыццё змяніла "Еўрабачанне", чым жывуць сёння.

У фінале сустрэчы нашы дэлегаты атрымалі падарунак ад Белтэлерадыёкампаніі - кожнаму па 2 білеты на гала-канцэрт. Праўда, без квітка засталася Хелена Мерааі - артыстка ўжо з'яўляецца ўладальнікам бэйджа-пропуска на "Мінск-Арэну", бо будзе вядучай на конкурсе.

Нагадаем, Беларусь 5 разоў станавілася прызёрам дзіцячага "Еўрабачання". Абсалютную перамогу наша краіна атрымлівала двойчы - запаветную ўзнагароду нам прынеслі Ксенія Сітнік і Аляксей Жыгалковіч. Мінск ужо прымаў конкурс у 2010 годзе, а зараз нам удалося пабіць рэкорд тэлепраекта - упершыню ў гісторыі шоу сабраць 20 краін-удзельніц.