Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні" зняўся ў візітоўках конкурсу

23 февраля 2018

Зараз Мікіта Аляксееў у Лісабоне - сталіцы шоу гэтага года. Там спявак працаваў над відэаролікам, які будзе папярэднічаць яго выступленню ў папулярным шоу. Па сюжэце кожны ўдзельнік адкрывае для сябе нешта новае ў Партугаліі. Аляксееву даручылі завесці механічны гадзіннік на арцы - галоўнай славутасці Лісабона.

З Партугаліі наш прадстаўнік адправіцца ў Азербайджан, дзе пачне свой проматур. У Баку артыст выканае хіты: "П'янае сонца", "Сноў асколкі" і, вядома, "Forever", які і прынёс перамогу ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне". Дарэчы, у Еўрапейскім Вяшчальным Саюзе вывучылі сітуацыю і апавясцілі Белтэлерадыёкампанію, што на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне" ў Лісабоне спявак ALEKSEEV можа выканаць кампазіцыю “Forever” у яе першапачатковай версіі - у той, якая прагучала 11 студзеня 2018 на праслухоўванні прэтэндэнтаў нацыянальнага адбору ў сценах медыяхолдынга. Звяртаем увагу, што ў фінале прагучаў некалькі зменены варыянт песні.

Дарэчы, першапачатковая версія кампазіцыі літаральна адразу стала папулярнай. Кліп на песню " Forever" толькі за першыя суткі паглядзелі 700 тысяч чалавек. За два тыдні гэта лічба амаль падвоілася. Зараз яна дасягае больш як паўтара мільёна праглядаў.