Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым Еўрабачанні ў Кіеве даў прэс-канферэнцыю

28 ноября 2013
Гэта новаўвядзенне конкурсу. Упершыню ў журналістаў была магчымасць задаць пытанні выканаўцам у такім фармаце.

Як у цэлым прайшоў чацвёрты дзень еўратыдня і чым застаўся незадаволены Ілья Волкаў - раскажа наш карэспандэнт Якаў Бута.

Сёння для ўдзельнікаў дзіцячага Еўрабачання, бадай, адзін з самых напружаных дзён за ўвесь еўратыдзень. У праграме - з самай раніцы мэйк-ап, праверка гуку і другая рэпетыцыя на сцэне. Ужо ў касцюмах.

І педагогі, і рэжысёры шоу трыма прагонамі засталіся задаволеныя. А вось самому Ільі не ўсё спадабалася.

Але ўжо на праглядзе запісу ўсе сумненні развеяліся. Акрамя таго, дэлегацыя вызначылася і з самым сакавітым адрэзкам песні, які будуць паўтараць у эфіры падчас галасавання.
На выхадзе з пакоя для прагляду Ілью з камандай ужо чакалі журналісты.

Адно з новаўвядзенняў гэтага года - прэс-канферэнцыі выканаўцаў. Гэта практыкавалася на дарослым Еўрабачанні, а вось задаць пытанні ўдзельнікам дзіцячага конкурсу ў такім фармаце журналісты змаглі ўпершыню.

Ілью пыталі пра тое, як атрымліваецца сумяшчаць вакал з танцамі, як выканавец адпачывае паміж рэпетыцыямі і ці не перашкаджаюць выступленні вучобе ў школе.

Сёння былі задзейнічаныя ўсе. Нарэшце-та, сумная ўжо тры дні Аляксандра, якая будзе аб'яўляць балы падчас галасавання, таксама адрэпеціравала сваю прамову. Сёлета арганізатары ўпершыню вырашылі запрасіць усіх вяшчальнікаў у Кіеў.

Скончыўся чацвёрты дзень еўратыдня традыцыйна - рэпетыцыяй агульнай песні і цырымоніі адкрыцця шоу. Зразумела, пасля гэтага ўсе ўдзельнікі сабраліся ў еўраклубе.