Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым Еўрабачанні даў сваю першую прэс-канферэнцыю

9 октября 2013

Замест джынсаў і скураных пальчатак - строгі касцюм і гальштук. У джэнтльменскім абліччы, што адрозніваецца ад сцэнічнага вобраза, даў сваю першую прэс-канферэнцыю Ілья Волкаў.

Пераможца рэспубліканскага дзіцячага конкурсу Песня для Еўрабачання сёння адказаў на пытанні журналістаў. З гэтага моманту зносіны юнага артыста з прэсай будуць рэгламентаваны, бо ён цалкам будзе заняты падрыхтоўкай да выступлення на прэстыжным міжнародным спаборніцтве. Харэаграфія нумара застанецца нязменнай, а вось касцюмы і аранжыроўка трыумфальнай кампазіцыі Спявай са мной будуць новымі. Таксама выканаўца падзяліўся з журналістамі сакрэтам добрага выступлення.


Дарэчы, Ілья ўжо прымаў удзел у дзіцячым Еўрабачанні. Год таму танцаваў у нумары Ягора Жэшкі А мора-мора. Як саліст прадставіць нашу краіну ўжо 30 лістапада. Нагадаем, сёлета дзіцячае Еўрабачанне прымае Кіеў.