У залах Палаца Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі прадставілі ўнікальныя музейныя зборы прадметаў шклянога майстэрства рознага часу ў рамках праекта "Звонкі як шкло і бліскучае як метал". У экспазіцыі паўсотні рарытэтаў. Некаторыя паказалі ўпершыню. Большасць прадметаў - знаходкі археолагаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці.
Акрамя археалагічных знаходак, у экспазіцыі і набыткі музея. Некаторыя артэфакты перададзеныя ў дар жыхарамі рэгіёна.













