Кастынгавае турнэ X-Factor працягваецца. Каманда папулярнага талент-шоу запускае вакальны радар сёння ў Магілёве. Пляцоўку размясцілі ў Палацы культуры вобласці, адрас - праспект Пушкінскі, 7. Ахвотнікі прадэманстраваць свае тэмбральныя здольнасці сталі збірацца за паўгадзіны да пачатку рэгістрацыі. У першым патоку запаўнення анкет больш як 40 удзельнікаў ва ўзросце ад 16 і нават да 70 гадоў. Зараз яны настройваюцца на выступленне.
З хвіліны на хвіліну ў Малой зале пачнецца праслухоўванне. У складзе журы - выканаўчы прадзюсар праекта Вольга Шлягер, намеснік дырэктара тэлеканала "Беларусь 1" Вольга Саламаха, тэлевядучая і прадзюсар Ксенія Фаміч-Дзюкава і фіналістка нацадбору на "Еўрабачанне-2020" КейСі. Дарэчы, сам перадкастынг прадоўжыцца сёння да 8 вечара, вакалісты змогуць прыйсці і заўтра.
Перадкастынг X-Factor у Магілёве
21 марта 2020













