Перадкастынг X-Factor у Гомелі. Удзельнікам мераюць тэмпературу і прапаноўваюць апрацаваць рукі антысептыкам

26 марта 2020
Гэтымі хвілінамі ў Гомелі працягваецца перадкастынг папулярнага шоу X-Factor. Перад праслухоўваннем удзельнікам, як і раней, мераюць тэмпературу і прапаноўваюць апрацаваць рукі антысептыкам. Таксама апрацоўваюць мікрафоны. Удзельнікаў максімальна развялі па часе. Аб гэтым папярэдзілі тых, зарэгістраваўся на сайце, яшчэ напярэдадні. 

Кастынг прадоўжыцца да 8 вечара. І па такім жа графіку і адрасе ўдзельнікаў праслухаюць заўтра. Рэгістрацыя на сайце tvr.by адчыненая. У адрас Белтэлерадыёкампаніі ўжо паступіла больш як 3 тысячы электронных заявак не толькі з нашай краіны, але з-за мяжы.